Спадчына: Карпінскі Францішак
Панядзелак, 13 Люты 2017 09:34
4 кастрычніка 2016 г. – 275 гадоў з дня нараджэння Францішка Карпінскага (1941–1825), польскага паэта, аднаго з пачынальнікаў польскага сентыменталізму
Францішак Карпінскі нарадзіўся 4 кастрычніка 1741 года ў вёсцы Галаскоў Рэчы Паспалітай (цяпер Каламыйскага раёна Івана-Франкоўскай вобласці, Украіна). Вучыўся ў калегіі езуітаў у Станіслававе, скончыў езуіцкую акадэмію ў Львове (1762), дзе атрымаў ступень доктара філасофіі і гуманітарных навук і ступень бакалаўра тэалогіі. Затым вывучаў замежныя мовы і біялогію ў Вене.